homeАфiцыйны сайт суполкi бахаi на Беларусi. - Официальный сайт общины бахаи в Беларуси. - Official site of the Baha'i Faith in Belarus.

  Вера Бахаi на Беларусi 

  Суполкi бахаі на Беларусі 

  Чым займаюцца бахаі на Беларусі?

  • вывучэнне асноў,
    прыцыпаў і духоўных законаў Веры Бахаі
  • распаўсюджванне вучэння
  • духоўнае выхаванне дзяцей і падлеткаў
  • правядзенне малітоўных сустрэч
  • дзейнасць па ўмацаванню асноў сямейнага жыцця
  • пераклад Свяшчэнных Тэкстаў Бахаі на беларускую мову
  •   Падрабязней аб Веры Бахаі

      Кніжная палічка

      Мiжнародныя навiны бахаi

      Фотагалерэя

      Рознае

  • Як стаць бахаі?

  • ВЫЛЯЧЭННЕ ПРАЗ АДЗІНСТВА, штомесячны бюлетэнь (на рускай мове)
  • Рускамоўныя сайты

  • Сайты на іншых мовах

  • Паэтычная cтаронка

  • Дзіцячыя малюнкі

  • ОБЕЩАНИЕ МИРА ВО ВСЕМ МИРЕ
    Заявление Всемирного Дома Справедливости к народам мира, Октябрь 1985 г.

      Кантакт:

  • Star (11571 bytes)

      Вера Бахаи в Беларуси

    ВЕРА БАХАI НА БЕЛАРУСI

    pages in English The Baha'i Faith in Belarus     

     

    Пераклад малiтваў

    Благаславёны кут, і дом, і месца, і горад, і сэрца, і гара, і прытулак, і пячора, і даліна, і зямля, і мора, і востраў, і луг, дзе Бога ўпамянулі і ўславілі Яго.

    — Бахаула

    Духоўныя якасці

    Ствары ўва мне чыстае сэрца, о мой Божа, і сумленне спакойнае ўва мне аднаві, о Надзея мая! Духам сілы сцвердзі мяне ў Справе Тваёй, о Найлюбасны мой, і святлом славы Тваёй адкрый мне Твой шлях, о Ты, Мэта імкнення майго! Сілаю Тваёй бязмежнай моцы ўзнясі мяне да нябёсаў святасці Тваёй, о Выток майго быцця, і павевамі вечнасці Тваёй узрадуй мяне, о Ты, Хто ёсць мой Бог! Хай навеюць мне спакой несціханыя напевы Твае, о мой Спадарожнік; хай скарбы Твайго спрадвечнага аблічча вызваляць мяне ад усяго, акрамя Цябе, о мой Гаспадар, і хай весткі аб адкрыцці нятленнай Сутнасці Тваёй прынясуць мне радасць, О Ты, Хто ёсць з яўных найяўнейшы, найпатаемнейшы з патаемных!.

    — Бахаула

    Аб дапамозе

    О Ты, Чыім тварам я захапляюся, Чыя прыгажосць — святыня мая, Чый прыстанак — мэта мая, Чыя хвала — мая надзея, Чыё наканаванне — мой спадарожнік, любоў Чыя — прычына быцця майго, упамінанне Чыё — маё суцяшэнне, блізкасць Чыя — мая прага, прысутнасць Чыя — найдаражэйшае жаданне і найвышэйшае імкненне маё; я малю Цябе,— не адмаўляй мне ў тым, што вызначыў Ты для выбраннікаў сярод слуг Тваіх. Надзялі мяне дабром гэтага свету і будучага. Ты, сапраўды, Цар усіх людзей. Няма іншага Бага, акрамя Цябе, Таго, Хто заўсёды выбачае, Найшчодрага.

    — Бахаула

    Аб вылячэнні

    Імя Тваё — маё вылячэнне, о мой Божа, і ўспамін пра Цябе — маё лякарства. Блізкасць да Цябе — надзея мая, а любоў да Цябе — мая спадарожніца. Твая міласэрнасць да мяне — маё вылячэнне і дапамога як у гэтым свеце, так і ў свеце наступным. Ты, сапраўды, Найшчодры, Той, Хто ўсё ведае, Усямудры.

    — Бахаула

    За дзяцей і моладзь

    О Ты, Госпадзі добры! Гэтыя чароўныя дзеці — тварэнне рук Тваёй магутнасці і дзівосныя знакі Тваёй Велічы. О Божа! Абарані дзяцей гэтых, літасціва дапамажы іх адукацыі і дай ім паслужыць свету людзей. О Божа! Дзеці гэтыя — перлы, хай будуць яны выпешчаныя ў жамчужніцы Твайго пяшчотнага клопату.

    Ты Шчодры, Усялюбячы.

    — Абдул-Баха

     

     

    Наш тэлефон: 017-2104822


    © 2002 - 2007 Духоўны Сход бахаi Беларусi. Усе правы абаронены.

     Counter for Baha'i Belarus наведвальнiка, пачынаючы з 01.09.2002 г.

    Вашы прапановы да Webmaster

     

    Апошняе абнаўленне: Januar 21, 2003