Падрабязней аб Веры Бахаі
Вера Бахаі – самастойная сусветная рэлігія.
Яна зарадзілася ў сярэдзіне XIX стагоддзя ў Персіі (цяпер Іран). Заснавальнік Веры Бахаі – Бахаула (“Слава
Божая”) – апошні па часу з Божых Пасланцоў, такіх як Маісей, Крышна,
Зараастр, Будда, Хрыстос, Мухамад і іншыя.
Бахаула адкрыў людзям боскае вучэнне,
прызначанае для вырашэння праблем, якія паўстаюць перад чалавецтвам у нашу
гістарычную эпоху.
Асноўныя прынцыпы веравучэння Бахаулы:
- Бог адзіны для ўсяго чалавецтва.
- Усе Богам адкрытыя рэлігіі адзіныя ў
сваёй аснове.
- Чалавецтва адзінае ў сваёй
разнастайнасці.
- Любыя прымхі, якія раз’ядноўваюць людзей
– расавыя, нацыянальныя, класавыя, палітычныя ці рэлігійныя, павінны кануць у
былое.
- Мужчыны і жанчыны павінны мець роўныя
правы і магчымасці.
- Рэлігія павінна знаходзіцца ў гармоніі з
розумам і навукай.
- Рэлігія павінна быць крыніцай любові і
сяброўства.
- Кожны чалавек здольны і абавязаны
самастойна шукаць ісціну.
- Сацыяльныя і эканамічныя праблемы могуць
быць вырашаныя толькі з улікам духоўных прынцыпаў.
- Чалавецтву патрэбна міжнародная
дапаможная мова.
- Неабходна стварыць сусветную федэрацыю
народаў з мэтай дасягнення агульнага міру і згоды на планеце.
Паслядоўнікі Веры Бахаі накіроўваюць свае
намаганні на стварэнне сусветнай цывілізацыі, у якой гэтыя прынцыпы ўвасобяцца
на практыцы. Яе рэльна дзеючая мадэль – Міжнародная суполка бахаі.