|

Вера Бахаi на Беларусi
Суполкi бахаі на Беларусі
Мінск
Віцебск
Чым займаюцца бахаі на Беларусі?
Падрабязней аб Веры Бахаі
Кніжная палічка
Мiжнародныя навiны бахаi
Фотагалерэя
Рознае
Як стаць бахаі?
ВЫЛЯЧЭННЕ ПРАЗ АДЗІНСТВА, штомесячны бюлетэнь (на рускай мове)
Рускамоўныя сайты
Сайты на іншых мовах
Паэтычная cтаронка
Дзіцячыя малюнкі
ОБЕЩАНИЕ МИРА ВО ВСЕМ МИРЕ
Заявление Всемирного Дома Справедливости к народам мира,
Октябрь 1985 г.
Кантакт:
Наш адрас:
Рэлігійная суполка бахаі г. Віцебска
А/с 69, Віцебск, 210029
Тэл. (0212) 25 51 31 (сакратар – Аляксандр Лебедзеў)
Тэл. (0212) 23 67 07 (старшыня – Наталля Козелава)
Эл. пошта: vitebsk@bahai.by
|
Гiстарычная даведка
Першыя бахаi з'явiлiся ў Вiцебску, у 1993 годзе. У 1994 годзе колькасць
бахаi дасягнула 10 чалавек. Дзякуючы гэтаму, ў горадзе ўпершыню стала
магчымым абраць Мясцовы Духоўны Сход. У 1996 годзе адбылася афiцыйная рэгiстрацыя вiцебскай
суполкi бахаi аблвыканкамам.
За апошнiя гады вiцебскай суполкай быў праведзены цэлы шэраг мерапрыемстваў:
-
публiчныя прэзентацыi з удзелам творчых асоб (мастакоў, спевакоў, музыкаў),
-
выставы карцiн, семiнары,
-
летнiя школы,
-
велапрабегi,
-
творчыя майстэрнi,
-
паэтычныя вечарыны, вечарыны для моладзi,
-
праекты танцавальнай групы,
-
семiнары i канферэнцыi па развiццю жаночага руху,
-
супрацоўнiцтва i дапамога дзiцячаму дому,
-
распаўсюджванне кнiг па бiблiятэках,
-
запрашэнне гасцей з-за мяжы,
-
развiццё клуба аматараў англiйскай мовы,
-
арганiзацыя самадапамогi сем'ям запойцаў (Ал-Анон).
Што адбываецца зараз
Сёння ў нашай суполцы адбываюцца:
-
рэгулярныя малiтоўныя сустрэчы - або так званыя куткi спакою i душэўнага
адпачынку,
-
святы i Святыя Днi, звязаныя з падзеямi Веры, якiя з'яўляюцца падставай
для сустрэчы ў духоўнай, святочнай атмасферы, дзе ёсць магчымасць пагаварыць
i абмеркаваць надзённыя справы i патрэбы,
-
сустрэчы па планаванню нашай будучай дзейнасцi.
-
Гурткi па духоўнай адукацыi i самаразвiццю з унiкальнай методыкай, якая не
патрабуе настаўнiка з пэўным наборам ведаў, але дае магчымасць групе праз
кансультацыю разглядаць розныя бакi пытання, выказваць свае пункты поглядаў,
дзялiцца вопытам на розныя тэмы; навучанне ідзе па матэрыялах з цытатамi,
пытаннямi i практыкаваннямi, якiя пабудаваны для зручнасцi лагiчна i
паслядоўна, але якiя пры жаданнi i неабходнасцi можна творча адаптаваць i
прымяняць. Напрыклад, на такiя тэмы, як: сэнс жыцця, быццё i смерць, прырода
душы, малiтва, навучанне i выхаванне дзяцей, з гiсторыi Веры i г.д.
-
Дзiцячыя класы (па духоўна-маральнаму навучанню i выхаванню), дзе дзецi
займаюцца па праграмах развiцця як духоўных, так i творчых здольнасцей,
такiх як спяванне, маляванне, вышыванне, стварэнне мастацкiх вырабаў сваiмi
рукамi, а таксама па развiццю камунiкатыўных здольнасцей, гэта значыць
здольнасцей да моўных зносiн. У гэтым дзецям дапамагаюць гульнi на
супрацоўнiцтва.
-
Гурток па вывучэнню англiйскай мовы.
-
Удзел у стварэннi i правядзеннi ток-шоў на тэмы для моладзi.
Наша суполка на дадзены момант налiчвае 50 чалавек розных прафесiй i
ўзростаў.

Вышэйшая Існасць прамаўляе: "О дзецi, чалавечыя! Асноўны намер, якi
адухаўляе Веру Боскую i Закон Ягоны, заключаны ў абароне iнтарэсаў рода
людскога i ўмацаваннi ягонага адзiнства, распаўсюджваннi духа любовi i
сяброўства памiж людзьмi."
Бахаулла
|