Вера Бахаі – афіцыйна прызнаная рэлігія ў Беларусі

Рэлігійнае аб’яднанне бахаі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана Дзяржаўным камітэтам па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь. Пасведчанне №131 ад 28 жніўня 2000г.

Спрадвечная мара чалавецтва аб аб’яднанні ўсіх народаў у адну сям’ю нарэшце збываецца. Вера Бахаі уяўляе  сабой прыклад жыццяздольнасці агульнапланетарнага грамадзтва, высокадухоўнага і справядлівага. Яна прадстаўляе сабой мадэль, па якой Бог запавядаў будаваць сваё жыццё сучаснаму чалавецтву. Тут няма хлусні, крывадушнасці, фанатызму, карупцыі і прыгнячэння. У гэтай веры ўвогуле няма духавенства, ні адзін чалавек у ёй не мае магчымасці прысабечыць уладу. 

Вучэнне бахаі захоўваецца ў тым чыстым выглядзе, у якім Бог паслаў яго на Зямлю. Яно надзейна абаронена ад фальшавання і ітерпрэтавання  і пагэтаму з’яўляецца суцэльным і маналітным. За ўсю сваю гісторыю Вера Бахаі не ведала ні воднага сур’ёзнага расколу.

Суполкі бахаі ёсць амаль ва ўсіх кутках свету, у тым ліку і ў Беларусі. У нашай краіне бахаі жывуць больш чым у 45 гарадах і мястэчках, зарэгістраваныя ўладамі суполкі бахаі маюцца ва ўсіх абласных цэнтрах. Беларуская суполка бахаі аб’ядноўвае прадстаўнікоў самых розных нацыянальнасцяў, узростаў і прафесійных груповак. Сярод бахаі можна сустрэць і дактароў, і даярак, і пенсіянераў, і прадпрымальнікаў.

Галоўны прынцып бахаі – адзінства. І з гэтай нагоды мы імкнемся да супрацоўніцтва з хрысціянамі, мусульманамі, іудзеямі  дзеля нашай галоўнай мэты – паляпшэння жыцця грамадзтва і духоўнага удасканаляння кожнага асобнага чалавека. 

Мы прызнаем, што ўсе богаяўленныя рэлігіі маюць права на развіццё, таму што ўсе яны вядуць чалавека да Бога і тым самым робяць ягонае жыццё па-сапраўднаму шчаслівым.

Мы выступаем за мірнае суседства ў Беларусі розных канфесій і рэлігійных груповак, якія дзейнічаюць у рамках закону.

Дзяржаўныя органы Беларусі разглядаюць Веру Бахаі як нетрадыцыйную рэлігію. У гэтым няма нічога дзіўнага: за саветамі вызнаваць яе было забаронена, суполкі бахаі Закаўказзя і Сярэдняй Азіі, што хутка павялічваліся, а таксама суполкі Масквы, Казані і Пецярбурга цярпелі цкаванні і да 1938 года былі ліквідаваныя.

Тым не менш, калі краіна атрымала незалежнасць, рух бахаі пачаў пашырацца, і ўжо ў 1992 годзе суполка бахаі ў Мінску атрымала афіцыйную рэгістрацыю (рэгістрацыйнае пасведчанне № 26, выдадзенае Мінскім гарвыканкамам 12 кастрычніка 1992 года).