Дзейнасць суполкі

У мінскай суполцы бахаі праходзяць сустрэчы для тых, хто цікавіцца верывызнаннем бахаі, курсы па вывучэнню асноў Веры Бахаі, дзіцячыя класы, сустрэчы па сумеснаму чытанню малітваў, адзначаюцца Святыя Дні. Гэтыя мерапрыемствы адкрытыя для ўсіх жыхароў горада. Таксама чальцы суполкі збіраюцца разам на Святах Дзевятнаццатага Дню.


Некалькі гадоў вядзе сваю дзейнасць клуб аматараў англійскай мовы, дзе ў радаснай і сяброўскай атмасферы адбываецца абмен меркаваннямі па спецыяльна абраным і падрыхтаваным тэмам. Веды аб умацаванні асноў сямейнага жыцця з духоўных пазіцый даюць семінары у рамках праекту “Мой дом”. Паступова развіваючыся, суполка прапануе грамадству сацыяльныя праекты, у якіх удзельнічаюць вернікі суполкі і ўсе зацікаўленыя.

Як прыняць удзел:
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі патэлефануйце, калі ласка, надвячоркам ў офіс мінскай суполкі бахаі па тэл. (44) 776 56 50 і паведаміце аб сваім жаданні прыняць удзел у тым ці іншым мерапрыемстве.

У мінскім Цэнтры бахаі праходзяць:

  • Духоўныя сустрэчы – па серадах, 12:00. Каардынатар – Таццяна, (025) 978-68-87

  • Духоўныя сустрэчы – па аўторках, 19:00. Каардынатар – Віктар, (029) 684-65-41