Нашыя кантакты ў Мінску

праспект Незалежнасці, 12-30
Сяргей Малышаў:
Тэл.: (025) 715-33-52 (life:))
(029) 750-57-23 (MTC)
(029) 604-59-40 (Velcom)
Эл. пошта: minsk(at)bahai.by

Нашыя кантакты ў Гомелі

Ілона Анзель
Тэл.: (029) 339 52 63
Эл. пошта: gomel(at)bahai.by 

Нашыя кантакты ў Віцебску

вул. Дзімітрава, 30а, пак.1
210001, г. Віцебск
Наталля Козелава
Тэл.: (033) 811-13-28 (МТС)
Эл. пошта: vitebsk(at)bahai.by

Нашыя кантакты ў Брэсце

Інга Сухадольская
Тэл.: (029) 726 61 68
Эл. пошта: brest(at)bahai.by 

Нашыя кантакты ў Гродне

Віталь Рабцаў
Тэл.: (029) 275 90 52
Эл. пошта: grodno(at)bahai.by

Нашыя кантакты ў Магілёве

Валянціна
Тэл.: (029) 242-93-27 (МТС)
Эл. пошта: mogilev(at)bahai.by 

Нашыя кантакты ў Бараўлянах (Мінскі раён)

Марына Мыслявец
Тэл.: (029) 862-55-64 (Velcom)
Эл. пошта: info(at)bahai.by

Нашыя кантакты ў Жодзіна

Дар'я Мішчанка
Тэл.: (029) 304 05 72 (Velcom)

Эл. пошта: zhodzina(at)bahai.by

Гісторыя Веры Бахаі ў Беларусі пачынаецца ў снежні 1978 года. Менавіта тады на адзін з беларускіх заводаў прыехаў працаваць спецыялістам па электроніцы піянер-бахаі з Германіі Хельмут Вінкельбах.

Прыезд спадара Вінкельбаха быў водгукам на заклік Захавальніка Веры Шогі Эфендзі да сусветнага згуртавання падымацца і ехаць у тыя краіны і рэгіёны, якая яшчэ не адкрытыя Веры Бахаі (у 1953 годзе вучэнне было распаўсюджанае прыкладна ў 130 краінах).

Суполкі бахаі з’яўляліся ў Беларусі паступова, спачатку гэты працэс ахапіў сталіцу краіны, Мінск, і абласныя цэнтры, потым зачапіў і меншыя гарады, такія, як Бабруйск, Барысаў, Жодзіна, Наваполацк, Баранавічы. Адначасова першыя бахаі пачалі з’яўляцца ў маленькіх гарадах, раённых цэнтрах, такіх, як Бешанковічы, Маларыта, Хойнікі.

Стварыць першыя суполкі бахаі дапамаглі сябры з замежных краін: Аўстраліі, Нідэрландаў, ЗША, Германіі, Ірана, Камеруна. Яны за свой кошт прыязджалі сюды ў вольны ад працы час, каб данесці да беларусаў вестку пра прыход новага Богаяўлення — Бахаулы, які падараваў чалавецтву новую рэлігію. Гэтыя замежныя бахаі шмат чым ахвяравалі дзеля першых атожылкаў новай Веры ў Мінску і Гродне, Брэсце і Віцебску. Цяпер працэс ідзе самастойна, без вонкавай дапамогі. За апошнія гады беларускія бахаі дастаткова пасталелі і падрыхтаваліся для таго, каб уласнымі сіламі распаўсюджваць вучэнне Бахаулы далей.

Прапануем вашай увазе вэб-старонкі суполак Мінска і Віцебска. Пра тое, як пазнаёміцца з бахаі іншых гарадоў і вёсак, можна даведацца ў Сакратарыяце Духоўнага Сходу бахаі Беларусі па тэлефоне +375 (029) 200 47 55 альбо па электроннай пошце minsk(at)bahai.by.

На дыяграмах вы можаце бачыць размеркаванне бахаі па абласцях краіны на 2003 г.

Сёння паслядоўнікі Веры Бахаі жывуць у больш чым 40 населеных пунктах Беларусі. Найбуйнейшыя суполкі знаходзяцца ў абласных цэнтрах.