Бахаула – Слава Госпада

Абяцаны, прадказаны Бабам і ўсімі мінулымі Пасланцамі Госпада

Бахаула – Слава Госпада

Біяграфія

Бахаула нарадзіўся ў Персіі (цяперашнім Іране), у горадзе Тэгеране.
У 1844 г. ён зрабіўся паслядоўнікам Веры бабі, якую абвясціў сейід Алі-Мухамад па прозвішчу “Баб” (з арабскага – “Брама”).
За свае погляды і ўдзел у руху бабі Бахаула цярпеў пераслед, яго білі і закідвалі камянямі, неаднаразова ён пападаў за краты.
У 1852 г. падчас знаходжання ў турме Сіях-Чаль (“Чорная яма”) Бахаула атрымаў першае прадвесце Сваёй Боскай Місіі. Пазней ён апіша гэты незвычайны досвед Боскага Адкрыцця. 

Аднак пра місію Бахаулы сябры і родныя даведаліся толькі напрыканцы яго ссылкі ў Багдад. У красавіку 1863 г. лідар вялікай грамады прыхільнікаў урачыста абвясціў, што з’яўляецца “Тым, каго Праявіць Бог” – гэта было прароцтва Баба.

З Іраку Бахаула быў пераведзены ў сталіцу Асманскай імперыі Стамбул, праз чатыры месяцы – ў Адрыянопаль (сучасны Эдзірнэ), дзе ён прабыў пяць гадоў. У 1868 г. улады адправілі Бахаулу с сям’ёй у пажыццёвае  зняволянне ў горад-турму Аку (Палесціна, сучасны Ізраіль) .

Толькі ў чэрвені 1877 г. Бахаула быў вызвалены з турэмнай камеры ў крэпасці Ацы і пасяліўся са Сваём сям’ёй непадалёк ад горада. Астатнія дванаццаць гадоў свайго жыцця ён прысвяціў запісу свайго вучэння, якое знайшло ўвасабленне ў шматлікіх працах на сацыяльныя і духоўныя тэмы. Да апошніх дзён жыцця Бахаула прымаў бясконцы паток паломнікаў бахаі, якія прыходзілі ў Палестыну з Персіі і іншых краін.

Бахаула вучыў, што ўсе Прарокі Божыя былі пасланыя на Зямлю адзіным Богам дзеля адукацыі чалавецтва, каб нарэшце было пабудавана “Царства Божае на зямлі”.  Ён сцвярждаў, што Царства Божае (“Найвялікшы мір”) будзе усталявана ў сучасную эпоху.

Святыя Пісанні Бахаулы прысвечаны праблемам штодзённага жыцця і кіравання сучаснай цывілізацыяй. У Яго творах уздымаюцца багаслоўскія пытанні: прырода душы і цела пасля смерці, прароцтвы і алегорыі Бібліі і Карана, сэнс жыцця, далейшае развіццё чалавецтва.

    Бахаула ў выгнанні

    Карта Асманскай імперыі і Персіі ў межах 1850 г., на якой пазначаны шлях выгнання Бахаулы з Тэгерана ў горад-турму Аку

    Духоўнае пасланне Льва Талстога праз прызму рэлігіі бахаі

    Вядома выказванне Талстога пра новую рэлігію: «Свет заняты пошукамі выйсця, але ключ да вырашэння ўсіх праблемаў на зямлі знаходзіцца ў руках персідскага вязня Бахаулы»

    У 1901 г. у лісце да персідскага пасла ў Расіі, які даслаў Талстому сваю паэму “Мір”, Леў Мікалаевіч пісаў: “Я веру, што паўсюль ёсць людзі, якія, як і бабі на Вашай Радзіме, спавядаюць сапраўдную рэлігію, і што, негледзячы на пераслед, які яны заўсёды і ўсюды зазнаюць, іх ідэі будуць распаўсюджвацца з нарастаючай хуткасцю і нарэшце прыйдуць да свайго трыумфу над варварствам”.

    “Мне падаецца, што гэтае вучэнне, таксама як і ўсе рацыяналістычныя грамадскія рэлігійныя вучэнні, якія ўзнікаюць у апошні час са знявечаных жрацамі першабытных вучэнняў: браманізма, будызма, юдаізма, хрысціянства, магаметанства, маюць вялікую будучыню менавіта таму, што ўсе гэтыя вучэнні, адкінуўшы тыя брыдкія напластаванні, што раздзяляюць іх, імкнуцца да таго, каб зліцца ў адну вялікую рэлігію ўсяго чалавецтва. Таму і вучэнне бабідаў, у той меры, у якой яно адкінула старыя магаметансія прымхі і не ўстанавіла аддзяляючых яго іншых новых прымхаў і трымаецца на сваіх галоўных асноўных ідэях братэрства, роўнасці і любові, - мае вялікую будучыню”. (22 кастрычніка 1903 г. да рускай пісьменніцы І.А. Грынеўскай).

    Адказваючы на ліст карэспандэнта і дзеяча руху бабі ў Егіпце Габрыэля Сасі, Талстой пісаў яму 28 ліпеня 1901 г.: 

    “Бабізм мяне даўно цікавіць. Я прачытаў, што мог, па гэтаму пытанню, і хаця асноўная кніга-біблія бабізма мне падалася малакаштоўнай, я ўсё ж такі думаю, што бабізм як духоўнае і гуманістычнае вучэнне мае вялікую будучыню ва ўсходнім свеце”.

    Асноўныя творы:

    • “Кітаб-і-Агдас” (“Найсвятая Кніга”) – збор рэлігійна-духоўных законаў;
    • “Кітаб-і-Іган” (“Кніга Несумненнасці”) – тэалагічны трактат, які тлумачыў сімвалізм Бібліі і Карана;
    • “Патаемныя Словы” – духоўныя настаўленні ў форме кароткіх вершаў;
    • “Скрыжалі, адкрытыя пасля Кітаб-і-Агдас” – змяшчаюць лісты і настаўленні Бахаулы.
    Белорусский рейтинг MyMinsk.com