Віншаванні высокага рангу

Вера бахаі мае паважлівае стаўленне да сябе з боку ўрадаў цэлага шэрагу краін

Віншаванні высокага рангу з нагоды 200-годдзя Нараджэння Бахаулы

У гэтыя дні суполкі бахаі розных краін атрымліваюць віншаванні з нагоды 200-годдзя з Дня Нараджэння Бахаулы з боку вышэйшых службовых асоб сваіх краін і ўрадаў.

Віншаванне Малкальма Тэрнбула, прэм’ер-міністра Аўстраліі

Канбера, Аўстралія.  Суполка бахаі Аўстраліі атрымала віншавальныя пасланні ад прэм’ер-міністра краіны Малкальма Тэрнбула і шэрагу іншых дзяржаўных асоб з нагоды 200-гадовага юбілея з дня нараджэння Бахаулы.

“Цяпер час для вялікага святкавання, прысвечагана жыццю Бахаулы і Яго вучэння аб адзінстве, сяброўстве і добрай воле, – напісаў прэм’ер-міністр Тэрнбул. – Ідэі любові і прыняцця павінны шанавацца і падтрымлівацца ўсімі аўстралійцамі, таму што гэта тыя каштоўнасці, якія наша нацыя зрабіла маякамі гармоніі і памяркоўнасці”.

У шырокай гаме пачуццяў, выказаных іншымі высокімі чыноўнікамі, вылучаецца пачуццё ўдзячнасці за ўнёсак, які суполка бахаі робіць дзеля падтрымкі гармоніі ў грамадстве.

“Суполка бахаі – жыццёва важная частка багатага і квяцістага палатна, якое робіць Аўстралію рознааблічнай і талерантнай”, – напісаў у сваім пасланні ў адрас бахаі генерал-губернатар Пітэр Джон Косгроув.

Віншаванне Біла Інгліша, прэм’ер-міністра Новай Зеландыі

У Новай Зеландыі прэм’ер-міністр Біл Інгліш звярнуўся да суполкі бахаі сваёй краіны з адмысловым пасланнем.

"22 кастрычніка гэтага года адзначаецца двухсотгоддзе з Дня нараджэння Бахаулы – заснавальніка Веры бахаі.

Шмат хто ў Новай Зеландыі і ва ўсім свеце будзе святкаваць гэтую адметную гадавіну, і я спадзяюся, што вы разам са сваімі сем'ямі і сябрамі атрымаеце асалоду ад святкавання гэтых урачыстасцяў",  адзначыў прэм'ер-міністр у сваім лісце.

 

Пасланне ўрада Пакістана

“Мір і адзінства – галоўныя аспекты вучэння Веры бахаі, і суполка бахаі Пакістана характэрызуецца сваёй міралюбнасцю, – напісаў федэральны міністр Сардар Мухамад Юсаф у сваім лісце 16 жніўня 2017 г. – Унёсак бахаі ў паляпшэнне саміх сябе, грамадства і краіны на самой справе выклікае захапленне, і гэтая дзяйнасць знаходзіцца ў гармоніі с высілкамі ўрада Пакістана”.

Федэральны міністр завяршыў сваё пасланне добрымі пажаданнямі ў адрас суполкі бахаі і выказаў спадзяванне, што праца дзеля міра і прагрэса будзе працягвацца.

Ліст Берыка Арына, віцэ-міністра па справах рэлігій і грамадзянскай супольнасці Казахстана

Віцэ-міністр па справах рэлігій і грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Казахстан Берык Арын накіраваў казахскай суполцы бахаі прывітальны ліст з нагоды двухсотгадовага юбілею з Дня Нараджэння Бахаулы.

“Мы спадзяёмся, што паслядоўнікі Веры бахаі сваім духоўным служэннем будуць садзейнічаць найдалейшай кансалідацыі сталых адносін паміж дзяржаўнымі структурамі і рэлігійнымі групамі, а таксама паміж самімі канфесійнымі групамі ў Казахстане”, – гаворыцца ў лісце.

 

Прэм’ер-міністр і новы прэзідэнт Індыі аддалі даніну павагі Бахауле

Нью-Дэлі, Індыя. Услед за красавіцкім пасланнем прэзідэнта Індыі прэм'ер-міністр Нарэндра Модзі і новаабраны прэзідэнт Рам Натх Кавінд таксама накіравалі лісты з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння Бахаулы.

Новы прэзідэнт Індыі Рам Натх Кавінд, які заступіў на пасаду ў канцы ліпеня 2017 г., звярнуўся з уласным пасланнем да бахаі, у прыватнасці падкрэсліўшы:

“Дабрабыт Індыі залежыць ад усё большай прыхільнасці яе грамадзян прынцыпу адзінства ў разнастайнасці. Намаганні супольнасці бахаі даюць надзею на тое, што мэту адзінства дасягнуць магчыма”.

Іншыя афіцыйныя асобы Індыі, у тым ліку былы прэзідэнт, віцэ-прэзідэнт, высокапастаўленыя члены нацыянальнага ўрада, галоўны міністр аднаго з штатаў Індыі і шэраг мясцовых чыноўнікаў, таксама апублікавалі заявы ў гонар двухсотгоддзя Нараджэння Бахаулы.

“Вера Бахаі дорыць свету бачанне універсальнага братэрства, – напісаў прэм'ер-міністр Модзі ў сваім лісце. – Яго пасланні любові накіраваны на тое, каб зрабіць свет выдатным месцам, у якім паважаюць гармонію і мір”.

Гаворачы аб суполцы бахаі Індыі, ён напісаў: “З моманту абвяшчэння прарока Бахаулы Вера бахаі знайшла шчырае прызнанне ў Індыі, дзе з тых часоў квітнее адно з найбольш дынамічных супольнасцяў”. Ён таксама адзначыў, што такія ўстановы як Дом Пакланення бахаі, які завецца Храмам Лотаса, увасабляюць дух сусветнага братэрства.

Прэм’ер-міністр Сінгапура ўшаноўвае 200-гадовы юбілей

[Translate to Беларуская:]

Сінгапур — As the two hundred year anniversary of Baha'u'llah's birth approaches, leaders around the world from the international to local level are honoring the momentous occasion with special tributes.

Recently, Singapore's Prime Minister, Lee Hsien Loong, addressed a message to the Baha'i community of his country:

"Baha'u'llah's teachings of unity and peace are cherished values in our multi-racial and multi-religious society," stated the message, dated 31 July 2017. "I am heartened that the Baha'i community is active in inter-faith engagements, and continues to promote understanding, dialogue and interaction among people from different religions."

"Your efforts will go a long way in enhancing mutual respect in a multi-faith society and strengthening Singapore's social harmony," it continues. 

Picture
A copy of the letter dated 31 July 2017 from Prime Minister Lee Hsien Loong

Апытанка

Вы збіраецесь прыняць удзел у святкаванні 200-годдзя Нараджэння Бахаулы?
Show Results

Віншавальныя лісты

Кіраўнікі і вышэйшыя службовыя асобы цэлага шэрагу дзяржаў павіншавалі суполку бахаі з 200-годдзем Двайнога Нараджэння:

Белорусский рейтинг MyMinsk.com