Нацыянальны з’езд – галоўная падзея года ў жыцці суполкі бахаі той ці іншай краіны.
На Нацыянальны з’езд з’язджаюцца дэлегаты з розных выбарчых акруг. Яны прадстаўляюць інтарэсы бахаі сваіх мясцовасцей. Таксама на з’ездзе прысутнічае зыходзячы склад Духоўнага Схода, ён знаёміць удзельнікаў з’езда з дасягненнямі суполкі за перыяд мінулага года.

Падчас паседжанняў з’езда адбываюцца абмеркаванні і дыскусіі па розных аспектах развіцця нацыянальнай суполкі. Дэлегаты выбіраюць новы склад Духоўнага Схода і перадаюць яму свае пажаданіі і рэкамендацыі. Праз гэта праяўляецца дэмакратызм адміністратыўнай мадэлі бахаі.

Пра важнасць Духоўнага Схода бахаі для краіны, пра сутнасць яго дзейнасці свае пісьмовыя сведчанні пакінуў нам Захавальнік Веры Шогі Эфендзі:

«У адносінах заснавання Нацыянальнага Духоўнага Сходу вельмі важна, каб у кожнай краіне, дзе спрыяюць ўмовы і колькасць бахаі дасягае значнай велічыні, неадкладна засноўваць Нацыянальны Духоўны Сход, які мусіць быць прадстаўніцтвам бахаі ўсёй краіны. Ягоная непасрэдная задача палягае ў тым, каб заахвочваць, узгадняць і каардынаваць шматлікую дзейнасць бахаі, а таксама прыватныя асабістыя кансультацыі мясцовых сходаў і, захоўваючы блізкую і сталую сувязь са Святой Зямлёй, павысіць ініцыятыву і кіраваць справамі веры ў сваёй краіне.

Другая ягоная задача не менш важная, чым першая, таму што с цягам часу паступова ён  павінен ператварыцца ў Нацыянальны Дом Справядлівасці (адзначаны ў тэстаменце Абдул- Баха ў якасці Дома Справядлівасці другой ступені), палягае ў тым, што ён, адпаведна дакладнаму тэксту тэстамента, павінен сумесна з іншымі Нацыянальнымі Духоўнымі Сходамі бахаі ўсяго свету непасрэдна выбіраць чальцоў Міжнароднага ці Сусветнага Дома Справядлівасці, таго высокага органа, што будзе кіраваць і ўзгадняць дзейнасць духоўнага руху па ўсяму свету».