Фотагалерэя

"Працуйце, каб рухалася наперад пабудова Дома Пакланення, і адшуквайце рэсурсы, каб распаўсюджвалася божая ласка". (Абдул-Баха)

Храмы бахаі

Храмы бахаі – Дамы Пакланення альбо Машрыкуль-Азкар (араб. “Месца ўзыходу хвалы Божай) – адчынены для ўсіх людзей незалежна ад веравызнання. Малітоўныя праграмы прапаноўваюць чытанне малітваў і Святых Пісанняў (як Веры бахаі, так і іншых рэлігій). Малітвы часта прамаўляюцца нараспеў.

На дадзены момант ў свеце пабудавана дзевяць храмаў бахаі, адзін з іх (у Ашгабадзе) быў разбураны. Цэнтральныя Дамы Пакланення можна сустрэць на кожным кантыненце: у Аўстраліі, Германіі, Заходняй Самоа, Індыі, Панаме, ЗША і Угандзе. У кастрычніку 2016 г. каля г. Сант'яга ў Чылі быў адкрыты апошні кантынентальны Дом Пакланення – для бахаі Паўднёвай Амерыцы.

Рэгіянальныя Дамы Пакланення бахаі (2015)
Рэгіянальныя Дамы Пакланення бахаі (2015)
African Baha'i House of Worship.jpg
Cambodian_house_of_worship.jpg
chile-house-worship.jpg
Chile.jpg
Germany_2003_langenhain.jpg
Germany_bahai-langenhain.jpg
Germany_house_of_worship.jpg
Germanyhouse-of-worship-germany-voices-of-baha.JPG
India_12.11.2011-25-years-lotos-temple-2.jpg
India_12.11.2011-25-years-lotos-temple-4.jpg
india_house-of-worship.jpg
Panama_house of worship.jpg
Samoa-House of Worship Apia.jpg
Sydney Baha'i House of Worship.JPG
Turkmenistan_1989_ashgabad_helmut_houshang_machtumkuli.jpg
Turkmenistan_ashgabat-_temple_inside_big.jpg
Turkmenistan_ashgabat-house-of-worship.jpg
Turkmenistan_Ashkhabad.jpg
usa.jpg

Пабудова новых Дамоў Пакланення

У 2012 годзе Сусветны Дом Справядлівасці абвясціў пра намер распачаць будаўніцтва двух першых нацыянальных храмаў бахаі: у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Папуа – Новай Гвінее.

Пачаліся абмеркаванні ў пяці рэгіёнах сусвета па стварэнню мясцовых Дамоў Пакланення ў дадатак да двух новых нацыянальных храмаў. Былі абраныя наступныя тэрыторыі:

  • Батамбанг (Камбоджа), 
  • Біхар Шарыф (Індыя), 
  • Матунда Сой (Кенія), 
  • Нортэ-дэль-Каўка (Калумбія),
  • Тана (Вануату).

Пляцоўкі, дзе будуць у перспектыве пабудаваныя нацыянальныя храмы, ужо набыты ў цэлым шэрагу краінаў.

Мясцовасці, дзе ўзведзеныя Дамы Пакланення

1 - Храм у Туркменістане (Ашгабад, Расійская імперыя, 1908) 
A - Дэмакратычная Рэспубліка Конга
B - Папуа - Новая Гвінея
C - Біхар Шарыф, Індыя
D - Батамбанг, Камбоджа
E - Матунда Сой, Кенія
F - Норте-дэль-Каўка, Калумбія
G - Тана, Вануату
H - Кантынентальны храм у Паўночнай Амерыцы (Чыкага, ЗША, 1953)
I - Кантынентальны храм у Афрыцы (Кампала, Уганда, 1961)
J - Кантынентальны храм у Аўстраліі (Сідней, 1961)
K - Кантынентальны храм у Еўропе (Хофхайм, Нямеччына, 1964) 
L - Кантынентальны храм у Лацінскай Амерыцы (Панама, 1972)
M - Кантынентальны храм у Акеаніі - Ціхаакіянскім рэгіёне (Апія, Заходняя Самоа, 1972)
N - Кантынентальны храм (Храм Лотаса) ў Азіі (Нью-Дэлі, Індыя, 1986) 
O - Кантынентальны храм у Паўднёвай Амерыцы (Сант’яга, Чылі, 2016)

Кожнаму чалавеку дазваляецца зайсці ў храм і самастойна ўзнесці малітвы. Храмы адрозніваюцца па сваёй архітэктуры, але агульнай асаблівасцю з’яўляецца цэнтральны купал і дзевяць уваходаў, якія сімвалізуюць адзінства і адкрытасць для ўсіх.

«О людзі сусвета! Будуйце ва ўсіх землях Дамы Пакланення ў імя Таго, хто ёсць Гасподзь усякай веры. Надавайце ім усю дасканаласць, якая толькі магчыма ў свеце быцця, і ўпрыгожвайце іх тым, што ім належыць, але не абразамі і кумірамі. І тады, у ззянні і радасці, узнасіце там хвалу Госпаду вашаму, Найспагадліваму. Сапраўды, памінанне Яго суцяшае вочы і напаўняе святлом сэрцы». Бахаула. Кітаб-і-Агдас.

Белорусский рейтинг MyMinsk.com