Гісторыя Веры бахаі

Вера бахаі, якая абвясціла агульначалавечыя каштоўнасці і мэты, паўстала ў сярэдзіне XIX стагоддзя - ў 1844 годзе на зямлі Ірана

Гісторыя

Месца для Сусветнага цэнтра бахаі было выбранае ў сувязі з высылкай і турэмным зняволеннем Бахаулы, калі ў 1868 годзе ён быў асуджаны на пажыццёвы тэрмін у крымінальнай калоніі ў Ака. Месца для пахавальні Баба было выбранае Бахаулой.

23 красавіка 1963 года ўпершыню быў выбраны найвышэйшы орган кіравання Верай бахаі — Сусветны Дом Справядлівасці. Ён быў прызнаны ўладамі Ізраіля.

Сусветны цэнтр бахаі

Сусветны цэнтра бахаі – месца паломніцтва прыхільнікаў рэлігіі бахаі. Знаходзіцца ў горадзе Хайфа (Ізраіль). Вядомы сваімі садамі, што раскінулася на гары Кармель.

Многія аб’екты Сусветнага цэнтра бахаі, улучаючы тэрасы і пахавальню Баба, у ліпені 2008 года былі ўнесеныя ў Спіс сусветнай спадчыны.

Белорусский рейтинг MyMinsk.com