Баб – Першавеснік Веры бахаі

У сярэдзіне XIX стагоддзя – адным з самых бурлівых часоў сусветнай гісторыі – малады купец абвясціў, што прынёс пасланне, якое мусіць выканаць пераўтварэнне чалавецтва

Баб (1819-1850)

Сапраўнае імя – Сэід Алі Мухамад Шыразі.

Заснавальнік і прарок рэлігіі бабі. Рух налічваў каля 100 тысяч прыхільнікаў.

У Сваіх Пісаннях заяўляў пра Сваю галоўную задачу – падрыхтаваць свет да прыхода Абяцанага.

“Я – толькі першы з Яго слуг, тых, хто верыць у Яго і Ягоныя знакі, тых, хто мае долю ў мілай асалодзе  Ягоных словаў, у першых пладах Ягоных ведаў”.  (Баб)

Асноўны твор – Персідскі Баян.

За сваю прапаведніцкую дзейнасць Баб быў арыштаваны і пасля некалькіх ссылак публічна пакараны смерцю ў г. Тэбрыз.

Брама Веры бахаі

Чаму бахаі лічаць 1844 год пачаткам сваёй Веры?

Гісторыя Веры бахаі пачынаецца з таго, што 23 траўня 1844 года малады чалавек на імя Сеід Алі-Мухамад абвясціў Сябе ў горадзе Шыразе ў Персіі (цяперашні Іран) носьбітам Боскага Адкрыцця, якое падрыхтуе чалавецтва да прыходу Абяцанага, прадказанага ўсімі сусветнымі рэлігіямі, і прыняў тытул “Баб”, што ў перакладзе з арабскай значыць “брама”.

Абяцаны, як заявіў Баб, прывядзе чалавецтва ў век справядлівасці, адзінства і міра, прадказаны Юдаізмам, Хрысціянствам, Ісламам і іншымі рэлігіямі свету. У красавіку 1863 года адзін з галоўных паслядоўнікаў Баба, Бахаула, абвясціў, што ён і ёсць Боскі Пасланнік, пра з’яўленне якога казаў Баб.

У пэўнай ступені ролю Баба можна параўнаць з роляй Яна Хрысціцеля, аднаго з папярэднікаў Хрысціянства. Баб быў прадвеснікам Бахаулы: Яго асноўнай задачай было падрыхтаваць Яму дарогу. З’яўленне Бахаулы ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя супала з тым часам, калі многія хрысціяне згодна са сваім прачытаннем біблейскіх прароцтваў чакалі другога прышэсця Хрыста. Адначасова ў іншай частцы свету, на Блізкім Усходзе, многія паслядоўнікі ісламу таксама чакалі адкрыцця свайго Абяцанага.

Белорусский рейтинг MyMinsk.com