Сусветны Дом Справядлівасці

Сусветны Дом Справядлівасці — гэта кіруючы орган з дзевяці чалавек, які абіраецца членамі ўсіх Нацыянальных сходаў бахаі кожныя пяць гадоў

Фенамен з'яўлення Сусветнага Дома Справядлівасці

Выбары першага складу Сусветнага Дома Справядлівасці зрабіліся для бахаі падзеяй вялізнага значэння. Упершыню пасля ста гадоў барацьбы, ганенняў, перыядычных унутраных звадаў, суполцы бахаі шляхам дэмакратычных выбараў удалося сфармаваць орган кіраўніцтва справамі Веры, які дзейнічае пастаянна. Гэты орган быў задуманы самім Бахаулой, Які распрацаваў і выклаў у сваіх працах некаторыя прынцыпы яго арганізацыі. Абдул-Баха развіў гэтую тэму ў сваіх Пісаннях. Інтэрнацыянальны склад сябраў першага Сусветнага Дома Справядлівасці адлюстроўваў сутнасць гэтага органа: дзевяць яго сябраў прадстаўлялі чатыры кантыненты, былі ў мінулым паслядоўнікамі трох вялікіх сусветных рэлігіяў (іудаізму, ісламу, хрысціянства), разнастайным быў і этнічны склад выбраных. Адным з сябраў першага складу быў Бора (Барух) Кавелін, ураджэнец Беларусі.

Узнікненне Сусветнага Дома Справядлівасці, органа, што надзелены безумоўнымі паўнамоцтвамі вырашаць усе пытанні, якія тычацца суполкі бахаі, сведчыла, што Вера бахаі захавала адзінства ў самы крытычны для любой рэлігіі перыяд — першае стагоддзе існавання, калі рэлігіі амаль непазбежна расколваюцца.

Выбранне Сусветнага Дома Справядлівасці дазволіла зноў засяродзіцца на рашэнні дзвюх першачарговых задач. Першай задачай было стварэнне новых установаў і арганізацый, што адпавядаюць патрэбам суполцы, якая хутка развіваецца, другой — распрацоўка шырокамаштабных планаў распаўсюджання Веры, якія маюць ажыццявіць тое, што Абдул-Баха называў “духоўным заваяваннем планеты”.

Белорусский рейтинг MyMinsk.com