Асноўныя прынцыпы веравучэння Бахаулы

Прынцып адзінства чалавецтва — гэта "вось, вакол якой варочаюцца прынцыпы вучэння Бахаулы…"

Кароткая даведка і асноўныя прынцыпы

Вера бахаі – самастойная рэлігія. Па дадзеных штогадовіка Брытанскай Энцыклапедыі за 1991 год, Вера бахаі – другая па геаграфічнай распаўсюджанасці на зямлі пасля хрысціянства.

Колькасць краін, у якіх прадстаўлены асноўныя рэлігіі:

  • Хрысціянства   254
  • Бахаі                232
  • Іслам                172
  • Юдаізм             125
  • Індуізм              88
  • Будызм              86

Міжнародная супольнасць бахаі ў якасці няўрадавай арганізацыі прадстаўлена ў ААН.

Сусветная суполка бахаі аб'ядноўвае больш за 5 мільёнаў паслядоўнікаў з 2112 розных плямёнаў, расавых і этнічных груп і ўсіх культурных і сацыяльных слаёў (вариант: пластоў) чалавечага грамадства.

Суполкі бахаі дзейнічаюць у 190 краінах і на 46 тэрыторыях, 182 з якіх арганізаваны на нацыянальным або рэгіянальным узроўні, г.зн. маюць уласныя Нацыянальныя Духоўныя Сходы. На мясцовым узроўні ў свеце існуе каля 11 700 Мясцовых Духоўных сходаў.

Адміністрацыйная сістэма бахаі

  • Структура
  • Утварэнне інстытутаў бахаі – выбары
  • Функцыянаванне – працэс прыняцця і выканання рашэнняў

Асноўныя палажэнні

  • Адзінства Бога
  • Адзінства рэлігіі
  • Адзінства чалавецтва
  • Прырода чалавека
  • Рост і развіццё душы

Стаўленне бахаі да сваіх грамадзянскіх абавязкаў

Стаўленне ўрадаў розных краін да Веры бахаі

Міжканфесійная дзейнасць

Асноўныя прынцыпы веравучэння Бахаулы

  • Бог адзіны для ўсяго чалавецтва
  • Усе Богаадкравенныя рэлігіі адзіныя ў сваёй аснове
  • Чалавецтва адзінае ў сваёй разнастайнасці
  • Любыя прымхі, якія падзяляюць людзей, няхай гэта будуць расавыя, нацыянальныя, класавыя, палітычныя ці рэлігійныя, павінны адысці ў мінулае
  • Мужчыны і жанчыны павінны мець роўныя правы і магчымасці
  • Рэлігія заклікана знаходзіцца ў гармоніі з розумам і навукай
  • Рэлігія павінна быць крыніцай любові і сяброўства
  • Кожны чалавек здольны і абавязаны самастойна шукаць ісціну
  • Сацыяльныя і эканамічныя праблемы могуць быць вырашаныя толькі з улікам духоўных прынцыпаў
  • Свету патрэбна міжнародная дапаможная мова
  • Неабходна стварэнне сусветнай федэрацыі народаў для дасягнення ўсеагульнага міру і згоды на планеце
Белорусский рейтинг MyMinsk.com