Усыпальница Бахауллы, г. Акко, Израиль

Веліч гэтага Дня

“Сапраўды вялікі гэты Дзень! Згадкі пра Яго ва ўсіх святых Пісаннях як пра Дзень Бога пацвярджаюць яго веліч. Душа...

Всемирный Центр бахаи

Гісторыя

Сусветны цэнтр бахаі — месца паломніцтва прыхільнікаў рэлігіі бахаі. Знаходзіцца ў горадзе Хайфа (Ізраіль). Вядомы...

Комплекс административных зданий, образующих дугу

Сусветны Цэнтр бахаі

Дуга – створаны ў выглядзе дугі комплекс адміністрацыйных будынкаў з акаляючымі іх садамі ў Сусветным Цэнтры Бахаі на...

Вера Бахаі — самастойная сусветная рэлігія. Яна зарадзілася ў сярэдзіне XIX стагоддзя ў Персіі (цяпер Іран). Заснавальнік Веры Бахаі — Бахаула (“Слава Божая”), апошні па часе сярод Божых Пасланцоў, такіх, як Майсей, Крышна, Заратустра, Буда, Хрыстос, Мухамад і іншыя.

Бахаула адкрыў людзям Боскае вучэнне, прызначанае для вырашэння праблем, якія паўстаюць перад чалавецтвам у нашую эпоху.

Асноўныя прынцыпы веравучэння Бахаулы:

  • Бог адзіны для ўсяго чалавецтва.
  • Усе з’яўленыя Богам рэлігіі маюць агульную аснову.
  • Чалавецтва адзінае ў сваёй разнастайнасці.
  • Любыя забабоны, што раз’ядноўваюць людзей, — расавыя, нацыянальныя, класавыя, палітычныя ці рэлігійныя, — павінны знікнуць у мінулым.
  • Мужчыны і жанчыны павінны мець роўныя правы і магчымасці.
  • Рэлігія павінна існаваць у гармоніі з розумам і навукай.
  • Рэлігія павінна быць крыніцай любові і сяброўства.
  • Кожны чалавек здольны і абавязаны самастойна шукаць ісціну.
  • Сацыяльныя і эканамічныя праблемы могуць быць вырашаныя толькі з улікам духоўных прынцыпаў.
  • Свету патрэбная міжнародная дапаможная мова.
  • Неабходна стварыць сусветную федэрацыю народаў, каб дасягнуць агульнага міру і згоды на планеце.

Паслядоўнікі Веры Бахаі скіроўваюць свае намаганні на стварэнне сусветнай цывілізацыі, дзе гэтыя прынцыпы ўвасобяцца на практыцы. Мадэль такой цывілізацыі, што даказала сваю дзейснасць, — Міжнародная супольнасць бахаі.

“Бахаула таксама абуджае Сваіх паслядоўнікаў да сяброўскіх, сардэчных і раўнапраўных зносінаў з вернікамі ўсіх веравызнанняў, перасцерагае іх ад фанатызму, мяцежнасці, гордасці, спрэчак і пярэчанняў, наказвае ім захоўваць беззаганную чысціню, бездакорную праўдзівасць, незаплямленую цноту, быць увасабленнем надзейнасці, гасціннасці, вернасці, пачцівасці, цярпімасці, справядлівасці і сумленнасці, раіць ім быць “як пальцы адной рукі і як члены аднаго цела”, заклікае іх падняцца на служэнне Справе Яго, абяцае ім Сваю нязменную падтрымку”.