Выбары бахаі – гэта адміністрацыйная працэдура, якая мае вялікі духоўны сэнс. Яны павінны праходзіць у атмасферы пакланення Богу – з чытаннем  Пісанняў і малітваў.  Найбольш яскрава атмасферу і адметнасці выбараў ілюструюць прыведзеныя ніжэй словы Шогі Эфэндзі:

“Калі мы звернемся да пераліку тых патрабаванняў, што Абдул-Баха прад’яўляе ў Скрыжалях да чальцоў Сходаў бахаі, то хутчэй за ўсё кінемся ў роспач, усвядоміўшы сваю недасканаласць. Але на дапамогу да нас прыйдзе суцяшальная думка:  калі мы будзем імкнуцца з гонарам выканаць ускладзены на нас абавязак, то якасці, якіх нам не хапае, будуць пасланы усепераможным духам міласці і моцы Гасподней. Такім чынам, на выбраных дэлегатаў ускладваецца абавязак, зберагаючы бесстароннасць, непрадузятасць і поўную бескарыслівасць, вылучаць толькі тыя кандыдатуры, у якіх найлепшым чынам спалучаюцца бязмежная адданасць справе, самазабыўная вера, востры розум, здольнасці і сталы вопыт”.

Выбарам бахаі не папярэднічаюць ні перадвыбарная кампанія, ні збор галасоў, ні вылучэнне кандыдатаў. Усё гэта супярэчыць духу Справы Бахаулы і катэгарычна забаронена. Вернікі свабодныя ў сваім выбары; выбранне кандыдатаў праводзіцца тайным галасаваннем.

“Духоўныя Сходы ёсць  палымяныя свяцільні і сады нябесныя, з якіх духмянасць святасці разносіцца ва ўсе краі і святло ведаў праліваецца на ўсе стварэнні. Адсюль дух жыцця струменіцца ва ўсе межы. Сапраўды, гэтыя Сходы ёсць моцныя рухавікі чалавецтва ва ўсе часы і пры ўсялякім палажэнні спраў”. - Абдул-Баха

Сутнасць выбараў бахаі

Кожны чалец суполкі павінен аднесціся да выбараў бахаі з вялікай адказнасцю і шчырасцю. У цэнтры ўвагі – святасць выбараў бахаі і якасці выбіраемых сяброў.

“З усёй сур’ёзнасцю звяртаюся я да ўсіх і да кожнага… прызываючы … натхніцца дзеля выканання вашай задачы … пры той чысціні духа, якая адзіная толькі здольная увасобіць жаданні нашага Ўлюбёнага. Успамянем ягоныя яўныя і шматлікія запэўніванні ў тым, што кожны Сход, абраны ў той узвышанай атмасферы бескарыслівасці  і адхіленасці, сапраўды з’яўляецца выбраннікамі Божымі… “.
“Моц і прагрэс суполкі бахаі залежаць ад выбрання чыстых, верных  і дзейных душ”.

“Няхай яны трымаюць  гранічную пільнасць, каб выбары праводзіліся свабодна, паўсюдна і тайным галасаваннем. Усялякія інтрыгі, хлусня, змова і прымус павінны быць спынены і забаронены”.


“Беражыцеся, беражыцеся, каб дурная атмасфера партый і народаў… і іхнія згубныя метады, такія, як інтрыгі, партыйная палітыка і практыка прапаганды, якія агідныя нават па назве, не дасягнулі ніколі суполкі бахаі, не зрабілі ўплыву на сяброў і не звялі, такім чынам, духоўнасць да нуля. Праз адданасць, любоў, вернасць  і чалавекалюбства сябры павінны пакласці канец гэтых праяў зла, а не пераймаць іх. Толькі пасля таго, як сябры ачысцяцца ад гэтых заганаў і перастануць надаваць ім якую-небудзь увагу, Божы Дух зможа пранікнуць у чалавечае грамадзтва і суполку бахаі і ўплываць на іх”.


“Я адчуваю, што спасылкі на асобы перад выбарамі могуць прывесці да непаразуменняў і рознагалоссяў. Мы павінны устрымлівацца ад уплыву на думкі іншых…”.

“…выбаршчыку…неабходна галасаваць толькі за тых кандыдатаў, выбіраць якіх яго натхнілі малітвы і роздумы…”.

“Выбаршчыкі… павінны ў духе адданасці і малітвы і пасля роздумаў выбраць надзейных, шчырых, вопытных, здольных і кампетэнтных людзей, вартых выбрання…”. “…сябры павінны ўсім сэрцам прыняць удзел у выбарах у атмасферы адзінства і сяброўства, звярнуўшы сэрцы сваі да Бога, адхіліўшыся ад усяго, апроч Яго, шукаючы Ягонага кіраўніцтва і молячы Ягонай дапамогі і шчодрасці”.

“Варта нам звярнуць свой погляд  да высокіх якасцяў чальцоў Духоўных Сходаў бахаі, … нас ахопіць адчуванне  асабістай невартасці і жаху, і намі авалодала б сапраўдная скруха, калі б не суцяшальная думка аб тым, што калі мы падымемся высакародна выконваць свой абавязак, кожны недахоп нашага жыцця будзе папоўнены ўсепераможным духам  Ягонага хараства і моцы.
Пагэтаму абраным дэлегатам варта без аніякіх слядоў жарсцяў і прадузятасцяў, незалежна ад любых меркаванняў матэрыяльнага характара, спыніцца на імёнах толькі тых, хто найлепшым чынам спалучае неабходныя якасці: бясспрэчную вернасць, вопытны розум, прызнаныя здольнасці і сталы вопыт”.
- З Пісанняў Шогі Эфэндзі

Выбары Мясцовых Духоўных Сходаў

Гэты сход, які складаецца з дзевяці чальцоў, выбіраецца штогодна 21 красавіка ў першы дзень Рызвана (Свята ў памяць абвяшчэння місіі Бахаулы) дарослымі вернікамі грамадзтва. Шогі Эфендзі …падкрэслівае важнасць стварэння Мясцовых Духоўных Сходаў “у кожнай мясцовасці, дзе пражываюць ад дзевяці дарослых задэклараваўшыхся вернікаў”, і прызывае да зацвярджэння праз непрамыя выбары Нацыянальнага Органа, які будзе кіраваць “духоўнай актыўнасцю мясцовых органаў сяброў у гэтай зямлі.” Праглядаючы словы Бахаулы і Абдул-Баха пра задачы і функцыі Духоўных Сходаў (якія пазней назавуцца мясцовымі Дамамі Справядлівасці) ва ўсіх краінах, можна ўбачыць, як у іх падкрэслена святасць прыроды гэтых Сходаў, шырокі абсяг дзейнасці і сур’ёзная адказасць, што на іх ўскладваецца…

Пытанне пра напрамкі распаўсюджання Справы, ягоныя спосабы і сродкі, ягоны размах, ягонае згуртаванне, значных для інтарэсаў Справы, складае ледзве ці не адзінае, што мусіць атрымаць пільную ўвагу з боку Сходаў. Уважлівае вывучэнне Пасланняў Бахаўлы і Абдул-Баха адкрывае, што на плечы абраных прадстаўнікоў сяброў ва ўсіх мясцовасцях ускладваюцца і іншыя, не менш жыццёвыя для інтарэсаў Справы пытанн