Шогі Эфендзі (1897—1957) — старэйшы ўнук Абдул-Баха і з 1921 па 1957 гады — кіраўнік Веры Бахаі. Абдул-Баха прызначыў яго ў сваім тэстаменце Захавальнікам Справы Божай. У раннім дзяцінстве Абдул-Баха выхоўваўся, а пасля вучыўся ў Амерыканскім універсітэце ў Бейруце. У 1920 годзе ён паступіў у Оксфардскі ўніверсітэт, а ў 1921 годзе, прыбыўшы на пахаванне Абдул-Баха, даведаўся пра сваё прызначэнне новым лідарам руху бахаі.

У перыяд Шогі Эфендзі Вера Бахаі ўсебакова глабалізавалася, у выніку чаго “садоўнікі Госпада” пачалі лічыць сябе паслядоўнікамі новай сусветнай рэлігіі. Шогі Эфендзі пераклаў некаторыя асноўныя Святыя Тэксты Бахаулы і Абдул-Баха з арабскай і персідскай на англійскую. Ён жа спраектаваў Сусветны цэнтр бахаі, Пахавальню Баба і Святыню Бахаулы ў Ака.

У перыяд Захавальніка наладжваюцца і замежныя сувязі руху бахаі, перш за ўсё з рознымі міжнароднымі арганізацыямі, такімі, як ААН.

Шогі Эфендзі памёр у Англіі 5 лістапада 1957 года ад азіяцкага грыпу і пахаваны на лонданскіх могілках Нью-Саўтгейт.

Пісанні Шогі Эфендзі

 

“Заклік да народаў”

У кнізе змешчаныя пасланні Шогі Эфендзі, у якіх ён тлумачыць сэнс і мэту вучэння бахаі і яго значэнне для сусветнай цывілізацыі. Таксама Шогі Эфендзі апісвае тры стадыі станаўлення адзінага Сусветнага Парадку, яўленага ў Адкрыцці Бахаулы.

“Надышоў Дзень Абяцаны”

У гэтай кнізе Шогі Эфендзі разглядае ход сусветнай гісторыі пачынаючы з сярэдзіны ХІХ стагоддзя, раскрывае глыбінныя прычыны крызісаў і войнаў апошніх стагоддзяў і паказвае, у якім кірунку рухаецца чалавецтва і ў чым абавязак кожнага чалавека.

“Законацарства Бахаулы”

Паводле глыбокага пераканання Шогі Эфендзі, першы абавязак верных паслядоўнікаў Бахаулы — спасцігнуць усю значнасць Яго Адкрыцця. Тры галоўныя фігуры Веры Бахаі — недасягальны ў Сваёй велічы Бахаула, надзелены найвышэйшай уладай Баб і поўны жыццёвай сілы і магнетычнай прыцягальнасці, хаця і на іншым узроўні, Абдул-Баха — пакінулі нам асноўныя ісціны новай сусветнай рэлігіі. Дакладнае разуменне і захаванне чысціні гэтых ісцін дапамогуць людзям выканаць гэтую грандыёзную задачу — пабудаваць адміністратыўны парадак Бахаулы. У сваёй кнізе Шогі Эфендзі заклікае нас задумацца пра гэтае лёсавызначальнае Адкрыццё.

Шогі Эфендзі і заснаванне Адміністрацыйнага Парадку бахаі

Шогі Эфендзі, старэйшы ўнук Абдул-Баха, у 1921 г. быў прызначаны Захавальнікам Справы Божай і лідарам веравучэння бахаі, а таксама тлумачальнікам Святых Пісанняў.

Падчас пастарства Шогі Эфендзі (1921-1957) быў заснаваны Адміністрацыйны Парадак бахаі і вызначаны правілы яго ажыццяўлення. Адміністрацыйны Парадак бахаі быў прадугледжаны ў Пісаннях Бахаулы. На тэрыторыі гарадоў Хайфа і Ака быў трывала ўстаноўлены сусветны духоўна-адміністрацыйны цэнтр рэлігіі бахаі. Пад кіраўніцтвам Нацыянальных Духоўных Сходаў быў рэалізаваны шэраг праграмаў па сістэматычнаму распаўсюджванню Веры Бахаі ў большасці краін сусвета і ўзведзена некалькі храмаў.

Паказаць мапу Дзесяцігадовага Крыжовага Пахода ў павялічаным фармаце.