Дуга – створаны ў выглядзе дугі комплекс адміністрацыйных будынкаў з акаляючымі іх садамі ў Сусветным Цэнтры Бахаі на гары Кармель у г. Хайфа, дзе месцяцца галоўныя адміністрацыйныя органы Міжнароднай супольнасці  бахаі, а таксама сховішчы архіўных матэрыялаў і рэліквій. (Мапа ад архітэктара Дугі - http://www.amanatarchitect.com/ arc/index.php)

А. Будынак Сусветнага Дома Справядлівасці. У ім месціцца кіруючы орган Міжнароднай супольнасці бахаі  — Сусветный Дом Справядлівасці, які складаецца з дзевяці бахаі, выбіраемых тайным галасаваннем кожныя 5 гадоў чальцамі ўсіх Нацыянальных Сходаў бахаі ўсяго свету (зараз налічваецца больш за 180 такіх Сходаў).

В. Міжнародны архіў бахаі. Тут зберегаюцца рэліквіі, звязаныя з жыццём Заснавальнікаў Веры, арыгіналы Іх Пісанняў і іншыя гістарычныя матэрыялы.

С. Цэнтр па вывучэнню Святых Пісанняў. Тут працуюць вучоныя, што займаюцца вывучэннем Святых Пісанняў Бахаі, гістарычных дакументаў і іншых матэрыялаў. Цэнтр па вывучэнню Святых Пісанняў з’яўляецца рэзідэнцыяй інстытута навуковых даследванняў, прызначанага ў дапамогу Сусветнаму Дому Справядлівасці пры ягоным звяртанні да Святых Пісанняў, а таксама для падрыхтоўкі перакладаў і каментароў па аўтарытэтных тэкстах Веры.

D. Будынак Міжнароднага цэнтра па навучанню. Тут месцяцца Дарадчыкі – назначаныя асобы, якія распрацоўваюць і рэалізуюць праграммы развіцця суполак бахаі па ўсім свеце.

Е. Будынак Міжнароднай бібліятэкі бахаі (будзе пабудавана ў будучым).

F. Мемарыяльныя сады. У гэтых садах месцяцца чатыры манументы з карарскага мармуру, узведзеных на магілах бліжэйшых чальцоў сям’і Бахаулы.