Мы жывем у незвычайны час: у Дзень новага Адкрыцця Божага, што прынёс чалавецтву Бахаула.
“Як велічна і неабдымна Адкрыццё Бахаулы! – пісаў Шогі Эфендзі.Які шчодры струмень дабраславенняў праліў Ён на чалавецтва ў гэты дзень! Але якое беднае пакуль што наша разуменне іх значэння і славы!”

“Сапраўды вялікі гэты Дзень! Згадкі пра Яго ва ўсіх святых Пісаннях як пра Дзень Бога пацвярджаюць яго веліч. Душа кожнага Божага Прарока, кожнага Боскага Пасланца прагне набліжэння гэтага цудоўнага дня.  Вось чаму ўсе народы і плямёны зямныя мусяць жадаць Яго надыходу”.“Крупінкі”. З Пісанняў Бахаулы

“Убачце ж — у дні гэтыя небывала расшырыліся далягляды навук і мастацтваў, з’явіліся дзівосныя тэхнічныя дасягненні, бязмежна ўзрасла магутнасць чалавечага розуму, зробленыя захапляльныя вынаходніцтвы.
Нашае стагоддзе сапраўды вартае сотні стагоддзяў: калі сабраць усе здзяйсненні сотні мінулых вякоў і параўнаць іх з дасягненнямі нашага часу, уклад гэтай эпохі акажацца відавочна большым, чым уклад сотні вякоў мінулых”.
Абдул-Баха. “Выбранае з Пісанняў”.

“Адкрыццё Бахаулы, чыё найвышэйшае прызначэнне — не што іншае, як дасягненне арганічнага і духоўнага адзінства нацыяў... сваім з’яўленнем знамянуе пачатак новага веку ў гісторыі ўсяго роду чалавечага. Таму ў ім варта бачыць не проста новую хвалю духоўнага адраджэння ў зменлівых лёсах чалавецтва, не проста наступную стадыю ў ланцугу Адкрыццяў, якія прыходзяць адно аднаму на змену, нават не кульмінацыю шэрагу паўтаральных прароцкіх цыклаў, але знак апошняй і найвышэйшай стадыі дзівоснага развіцця калектыўнага жыцця чалавека на гэтай планеце”.
Шогі Эфендзі. “Сусветны парадак Бахаулы”

У гэты цудоўны век... сама сутнасць чалавецтва перайначылася праз дыханне Слова Божага, займеўшы вялікую сілу. Яго воляй чалавечыя недасканаласці перасталі вызначаць ход падзеяў, бо Ён Сваёй усёпераможнай уладай звязаў людзей у неабсяжным акіяне адзінства”.
Абдул-Баха. “Выбранае з Пісанняў”

“Бог пасылае Сваіх Прарокаў людзям з дваякім намерам. Першы — вызваліць дзяцей чалавечых з цемры невуцтва і вывесці іх на святло сапраўднага разумення. Другі — забяспечыць чалавецтву мір і спакой і даць усе магчымасці для іх усталявання”.
Бахаула. “Запаветныя Словы”

“Бахаула не толькі ўдыхнуў у чалавецтва Дух абнаўлення. Ён не проста прапанаваў новую філасофскую сістэму, абвясціў нейкія ўніверсальныя прынцыпы, якімі б разумнымі, дзейснымі і ўсёабдымнымі яны ні былі. Апроч гэтага Ён, у адрозненне ад Запаветаў мінулага, заснаваў канкрэтныя інстытуты, дакладна і недвухсэнсоўна вызначыў шэраг Законаў і паказаў асновы Боскай эканомікі. Усё гэта мае зрабіцца мадэллю будучага грамадства, галоўным сродкам усталяваць Найвялікшы Мір і адзіным спосабам аб’яднаць свет і абвясціць царства справядлівасці на зямлі”.
Шогі Эфендзі. “Сусветны парадак Бахаулы”