Жыццё суполкі бахаi ў Беларусi

Бахаі ў вядомай ступені павінны ахвяраваць асабістымі інтарэсамі, каб суполка магла расці і развівацца як адзінае цэлае

Жыццё суполкі

Бахаі не чакаюць, калі прыйдзе абяцанае ўсімі рэлігіямі Царства Божае на зямлі – яны яго будуюць. Яны маюць план, боскае настаўленне і моцнае жаданне паднесці чалавецтву гэты каштоўны дар: новы свет, у якім усе людзі будуць адчуваць сябе адной дружнай сям’ёй.

“Палепшыць свет можна з дапамогай чыстых і добрых спраў, з дапамогай ухвальных і годных паводзін”.
— Бахаула

“Няма ў мяне іншага памкнення, апроч дабра гэтага свету і спакою яго народаў. Дабрабыт чалавецтва, мір і яго бяспека недасягальныя да таго часу, пакуль яго адзінства трывала не замацуецца”.
— Бахаула

Адміністрацыйная сістэма бахаі з’яўляецца прататыпам будучага сусветнага парадку. Таму паслядоўнікі Бахаулы ва ўсім свеце ўдасканальваюць і ўвасабляюць гэтую мадэль, каб у будучым яна змагла дапамагчы чалавецтву ў самы цяжкі момант знайсці прыстанішча.

Умацоўванне і пашырэнне дасягаецца двума шляхамі: навучэннем і практычнай дзейнасцю. Гэты падыход дыферэнцыраваны па ўзроставай прыкмеце: навучанне прадугледжана асобнае для дзяцей, падлеткаў і дарослых. Любое навучанне мае адну агульную мэту: даць веды і натхніць удзельнікаў на далучэнне да дзейнасці, скіраванай на паляпшэнне свету.

Чым займаюцца бахаі на Беларусі?

Дзейнасць беларускай суполкі бахаі на цяперашнем этапе ўключае ў сябе наступныя кірункі:

вывучэнне асноў, прынцыпаў і духоўных законаў Веры Бахаі

«У гэты дзень няма нічога больш важнага, чым вывучэнне ясных доказаў і пераканаўчых довадаў, пасланых з неба, бо менавіта ў іх выток жыцця і шлях да выратавання».

Са Скрыжалі Абдул-Баха

распаўсюджванне вучэння

«Будзь нястрымны як вецер, калi нясеш Пасланне Таго, Хто выклiкаў Свiтанне Боскага Кiраўнiцтва. Мяркуй, як вецер, верны таму, што Бог прадпiсаў, дзьме над усiмi краямi зямлi, будзь яны населеныя альбо закiнутыя... Належыць яму яму [усякаму, хто палюбiў адзiнага Бога сапраўднага,] спынiць свой пiльны позiрк на асновах Ягонай Веры, i руплiва працаваць дзеля яе распаўсюджвання. Цалкам дзеля Бога трэба яму абвяшчаць Ягонае Пасланне, i з тым жа духам прымаць усялякi водгук, якi ягоныя словы могуць абудзiць у тым, хто яго слухае».

З Пісанняў Бахаулы

духоўнае выхаванне дзяцей і падлеткаў

«Дзяцей нельга пакiдаць на самiх сабе ў сусвеце, поўным маральных небяспечнасцей. Пры сучасным стане грамадства дзецям прызначаны жорсткi лёс... Дзецi аказваюцца аддалёнымi ад бацькоў i iншых дарослых, незалежна ад таго, жывуць яны ва ўмовах багацця цi галечы. Гэтае аддаленне бярэ карані ў себялюбстве, выклiканым матэрыялiзмам, які ляжыць у аснове бязбожнасці, што паўсюдна ахапіла сэрцы людзей».

З паслання Сусветнага Дома Справядлівасці, 2000 г.

правядзенне малітоўных сустрэч

«Дзякуй Богу, у сэрцы сваiм ты няспынна успамiнаеш Госпада, душа твая радуецца дабрай весцi Божай, i ты аддаешся маленням. Стан паглыблення ў малiтву ёсць найлепшы стан: малiтва, сапраўды, даруе жыццё».

З Пісанняў Бахаі

дзейнасць па ўмацаванню асноў сямейнага жыцця

«Дом мой – дом мiру. Дом мой – дом радасцi i асалоды. Дом мой – дом смеху i весялосцi. Той, хто ўвайшоў праз вароты гэтага дому, абавязкова выйдзе з радасцю ў сэрцы. Гэты дом – дом святла; таму, хто ўвайшоў у яго, даравана будзе прасвятленне».

З Пісанняў Абдул-Баха

Белорусский рейтинг MyMinsk.com