“Дзеці не мусяць заставацца сам-насам з сабой у свеце, поўным маральнай небяспекі. Пры цяперашнім стане грамадства дзяцей чакае жорсткі лёс: яны адчужаюцца ад бацькоў і іншых дарослых незалежна ад таго, жывуць яны ва ўмовах багацця ці галечы. Гэтае адчужэнне вынікае з сябелюбства, спароджанага матэрыялізмам, які ляжыць у аснове бязбожніцтва, што паўсюль завалодала сэрцамі людзей”. З Паслання Сусветнага Дома Справядлівасці, 2000 год.

У навакольным свеце відавочныя праявы разбурэння маральных асноваў і імклівая дэградацыя маральных апораў. Разуменне гэтага патрабуе ад нас тэрміновых і пастаянных высілкаў дзеля інтарэсаў дзяцей і будучыні.

Ці дастаткова атрымаць толькі інтэлектуальнае выхаванне?


Мы ўпэўненыя, што няма бацькоў, якія не любяць сваіх дзяцей і не імкнуцца даць ім ўсё найлепшае. Бацькі клапоцяцца пра паўнавартаснае харчаванне, добрае адзенне і здароўе дзяцей, шукаюць для іх найлепшыя навучальныя ўстановы, каб развіць іх інтэлект і даць карысныя навыкі, ладзяць для іх святы, водзяць у тэатры, каб абудзіць высокія пачуцці. Хіба мы ўсяго гэтага не робім? Канечне, робім, выяўляючы такім чынам любоў і адказнасць у дачыненні да сваіх дзяцей. Але скажыце, ці шмат увагі мы аддаём іх духоўнаму выхаванню?

Неабходнасць духоўнага выхавання


“Добрыя паводзіны і высокія маральныя якасці павінныя стаяць на першым месцы, бо калі характар не сфармаваўся, новыя веды прынясуць толькі шкоду. Веды вартыя пахвалы, калі яны спалучаюцца з этычнымі паводзінамі і дабрадзейным характарам, інакш яны зробяцца смяротнай атрутай і страшнай небяспекай”. З Пісанняў бахаі.

Ад нараджэння дзіцяці даецца многае, але ў залежнасці ад выхавання ў раннім дзяцінстве ў ім могуць развіцца яе станоўчыя, так і адмоўныя схільнасці. Станаўленне асобы адбываецца тады, калі дзіця робіць самастойныя рашэнні і самастойны выбар, за які нясе адказнасць. Калі дзіця жыве, кіруючыся духоўнымі прынцыпамі, яго выбар заўсёды асэнсаваны і яно не баіцца адказнасці, што ў сваю чаргу ўмацоўвае ў ім пачуццё ўласнай годнасці.

“Трэба ўвесь час заахвочваць у іх імкненне выпрацаваць самыя высокія чалавечыя якасці, каб з ранніх гадоў вучыліся яны ставіць перад сабой узвышаныя мэты і паводзілі сябе з годнасцю, каб праяўлялі рашучасць і настойлівасць у кожным добрым пачынанні”. З Пісанняў бахаі.

Дзіцячыя класы

Заняткі з дзецьмі пабудаваныя паводле наступных прынцыпаў:

  • любоў і разуменне, якія настаўнік выяўляе да ўсіх вучняў;
  • кожны вучань ці вучаніца — гэта ўнікальнае стварэнне Бога;
  • усе людзі створаныя высакароднымі.


Пра матэрыялы

Кожны ўрок прысвечаны вывучэнню адной з духоўных якасцяў, такіх, як праўдзівасць, справядлівасць, паслухмянасць, стараннасць, уменне сябраваць, дабрыня, шчодрасць і г.д.

Слова Божае

На занятках дзецям тлумачаць значэнне малітваў і цытат са Святых Пісанняў, бо менавіта Слова Божае дабратворна ўплывае на сэрца дзіцяці. На ўроках настаўнікі расказваюць і абмяркоўваюць з дзецьмі розныя гісторыі.

Якое значэнне могуць мець гісторыі для выхавання дзяцей? Многія гісторыі ілюструюць маральныя прынцыпы і духоўныя якасці і паказваюць нам, як іх выкарыстоўваць у жыцці. Хтосьці аднойчы сказаў, што праца дзяцей — гульня. Гульні дапамагаюць дзецям пазнаваць і засвойваць мноства навыкаў і паняццяў, з дапамогай гульняў дзеці вучацца аб’ядноўвацца для сумеснай дзейнасці, засяроджвацца, падпарадкоўвацца правілам і кіраваць сваімі рухамі. Кожны ўрок уключае гульні, якія дапамагаюць дзецям выпрацаваць пэўныя якасці.