Навучальныя гурткі

[Translate to Беларуская:] Учебные кружки должны руководствоваться духом совещания при планировании совместного отдыха, обучения Вере и служения

Навучальныя гурткі

Першая асацыяцыя на слова “гурток” звязаная з далёкім дзяцінствам, калі ў школе ў пазаўрочны час ладзіліся розныя гурткі.

Тлумачальны слоўнік вызначае слова “гурток” як “групу людзей з агульнымі інтарэсамі, якія аб'ядналіся для сумеснай дзейнасці, сумесных заняткаў”. Слова “навучальны” падразумявае пастаянны працэс пазнання, стан вучнёўства, у якім чалавек знаходзіцца ўсё жыццё.

Навучальныя гурткі бахаі праводзяцца паводле матэрыялаў, спецыяльна падрыхтаваных для невялікіх груп. Асноўная мэта — стварыць спрыяльную духоўную атмасферу. На першы погляд матэрыялы могуць падацца надта простымі, але вывучаючы іх, разумееш, што на многія простыя пытанні адказаць адназначна нельга, — і паглыбляешся ў развагі. Самае важнае адкрыццё — гэта тое, што ніхто не абвяргае тваё меркаванне, бо самастойны пошук ісціны ідзе не дарогай абвяржэння, а дарогай пазнання. Так цёплая атмасфера заняткаў не разбураецца, а, наадварот, дапамагае больш глыбока зразумець тое, што абмяркоўваецца. У групе няма лідарства, а ёсць супрацоўніцтва: меркаванне кожнага супрацоўніка вельмі важнае. У Веры Бахаі забароненае аўтарытарнае тлумачэнне Святых Пісанняў, таму ніхто з удзельнікаў не можа прэтэндаваць на выключнасць уласнага меркавання.

Першыя матэрыялы для вывучэння называюцца Развагі пра жыццё духу (з раздзеламі “Разуменне Святых Пісанняў”, Малітва, Жыццё пасля смерці), “Устаць на служэнне”, “Духоўная адукацыя дзяцей” (для будучых настаўнікаў дзіцячых класаў і бацькоў), “Двайное Богаяўленне” і г.д.

Досвед правядзення навучальных гурткоў паказвае, што ў іх паўнавартасна могуць удзельнічаць як бахаі, так і сябры Веры, бо любая надзеленая розумам душа адчувае ісціну, хоць да яе вядуць розныя дарогі. Асабліва радуе тое, што ўдзельнікі гурткоў робяцца духоўна блізкімі і напаўняюцца радасцю і энэргіяй стварэння, якую хочацца скіраваць на дабро і карысць людзей. Бахаула раіў вернікам: “Будзьце як пальцы адной рукі, як члены аднаго цела. Так раіць вам Пяро Адкрыцця, дык будзьце ж сярод тых, хто верыць...”

У суполках бахаі праводзяцца навучальныя гурткі на розныя тэмы. Усе ахвочыя могуць дакрануцца ў сваіх развагах да Святых Пісанняў, парадавацца гутарцы і духоўнай блізкасці і адчуць чароўнасць адзінства.
“Святло адзінства такое магутнае, што можа асвятліць усю Зямлю”.
— Бахаула

Інстытут Рухі

Інстытут Рухі — адукацыйная ўстанова, што працуе пад эгідай Нацыянальнага Духоўнага Сходу бахаі Калумбіі. Цягам апошняга дзесяцігоддзя Інстытут Рухі распрацаваў навучальныя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца ва ўсё большай колькасці краін. Мэта гэтых дапаможнікаў — развіваць чалавечыя рэсурсы, каб людзі з дапамогай такога навучання, практыкі і развагаў натхняліся і прысвячалі свае жыцці духоўнаму, сацыяльнаму і культурнаму развіццю чалавецтва. Дапаможнікі распрацоўваюцца ўжо даўно і скіраваныя на вырашэнне пэўных і відавочных адукацыйных задач. Яны будуць перапрацоўваюцца да таго часу, пакуль не пачнуць адлюстроўваць задуманае і пакуль не будзе бачна, што з іх дапамогай чалавек набывае патрэбныя якасці.
Кніга 1: “РАЗВАГІ ПРА ЖЫЦЦЁ ДУХУ”. Гэты курс суполкі бахаі мусіць развіваць духоўную ўспрымальнасць удзельніка і дапамагаць яму развівацца духоўна. Курс складаецца з трох раздзелаў: “Разуменне Святых Пісанняў”, “Малітва”, “Жыццё пасля смерці”.

У гэтым курсе вы атрымаеце больш глыбокае разуменне адказаў на пытанні:

  • У чым сэнс жыцця?
  • Якая прырода чалавечай душы?
  • Як душа развіваецца?
  • Што такое смерць?
  • Які сэнс і вынік нашых справаў?
Белорусский рейтинг MyMinsk.com