Распаўсюджванне вучэння

У тысячах мясцовасцей па ўсім свеце вучэнне Веры бахаі натхняе асобных людзей і цэлыя супольнасці па меры таго, як яны намагаюцца паляпшаць сваё жыццё і рабіць унёсак у прасоўванне цывілізацыі

Распаўсюджванне вучэння

“Будзь вольны, як вецер, несучы Вестку Таго, Хто запаліў Світанне Боскае Улады. Глядзі — вецер, верны Боскаму наказу, дзьме над усёй зямлёй і краямі яе, населенымі і пустыннымі... Яму належыць скіраваць свой погляд да асноваў Веры Яго і дбайна працаваць дзеля распаўсюджання яе. У імя аднаго толькі Бога трэба яму ўзвяшчаць Вестку Яго і ў імя Яго ж прымаць кожны водгук, які словы яго абудзяць у слухачах”.
— “Крупінкі”. З Пісанняў Бахаулы

У бахаі няма святароў, таму распаўсюджаннем вучэння займаюцца самі сябры суполкі. Часцей за ўсё вучэнне распаўсюджваецца з правытнай ініцыятывы: бахаі запрашаюць на свае сустрэчы сяброў, знаёмых, усіх, каму было б цікава дазнацца пра новую рэлігію, што з’явілася ў Беларусі.

Час ад часу дзейнасць можа набываць арганізаваны характар, напрыклад, калі ў той ці іншай мясцовасці ладзіцца публічная прэзентацыя, канцэрт ці выстава. У такім выпадку мерапрыемству папярэднічае сур’ёзная падрыхтоўка: бахаі атрымліваюць ад мясцовых уладаў дазвол, распрацоўваюць праграму, размяшчаюць рэкламу.

Ужо ёсць вялікая колькасць рускамоўнай літаратуры пра розныя аспекты Веры бахаі, а таму ахвочыя могуць самастойна пазнаёміцца з гэтым вучэннем. Кнігі можна набыць альбо ўзяць на абанемент у бібліятэках мясцовых суполак.

Тыя, хто хоча атрымаць глыбейшыя веды пра Веру бахаі, яе філасофію, законы і наказы, могуць запісацца на курсы Навучальнага цэнтра.

Кніжная палічка (пералік кніг па-руску, якія можна набыць, і анатацыі да іх).

Звязацца з Нацыянальным офісам бахаі.

Белорусский рейтинг MyMinsk.com